18 траўня 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Вялікабрытаніі выказалася ў падтрымку «жорсткага брэксіта»

5
Прэм'ер Вялікабрытаніі выказалася ў падтрымку «жорсткага брэксіта»
Тэрэза Мэй
ФОТА: GETTY IMAGES

Тэрэза Мэй адзначыла, што пытанне абмежавання іміграцыі з ЕЗ будзе прыярытэтным падчас перамоваў.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што перамовы аб выхадзе краіны з Еўразвязу пачнуцца ў канцы сакавіка 2017 года. Пра гэта яна сказала, выступаючы з праграмнай прамовай перад прадстаўнікамі Кансэрватыўнай партыі, піша The New York Times.

Сам «брэксіт» павінен адбыцца не пазней вясны 2019 года, паведаміла Мэй, паведамляе meduza.io. Тэрміны могуць быць прадоўжаныя, калі гэту пастанову ўхваляць усе краіны-ўдзельніцы ЕЗ.

Мэй адзначыла, што пытанне абмежавання іміграцыі з Еўразвязу будзе прыярытэтным падчас перамоваў. Вялікабрытанія мае намер намагаць на праве не выконваць агульнаеўрапейскія палажэнні, згодна з якімі грамадзяне ЕЗ могуць свабодна перамяшчацца ўнутры краін Еўразвязу і выбіраць любую краіну ў якасці пастаяннага месца жыхарства.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі таксама падкрэсліла, што «брэксіт» таксама азначае і выхад Шатландыі з ЕЗ. Варыянту, пры якім Шатландыя адмовіцца выходзіць з Еўразвязу і застанецца ў ім, не існуе, сказала Мэй.

Гэта першая публічная заява Мэй, з якой вынікае, што Брытанія выбірае сцэнар «жорсткага брэксіта».

«Мы прагаласавалі за тое, каб выйсці з Еўрапейскага звязу і стаць цалкам незалежнай, суверэннай краінай. Мы зробім тое, што робяць незалежныя, суверэнныя дзяржавы. Мы будзем самі наважваць, як нам кантраляваць міграцыю. І мы будзем вольныя ў прыняцці ўласных законаў», - сказала прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

Тэрэза Мэй раней казала, што фармальная працэдура выхаду Брытаніі з Еўразвязу можа пачацца ў канцы 2016 года. Пастанова перанесці пачатак «брэкcіта» на сакавік 2017 года звязаная з тым, што ўрад Вялікабрытаніі яшчэ не выпрацаваў сваю пазіцыю.

Брытанія прагаласавала за выхад з Еўразвязу ў чэрвені 2016 года. На наступны дзень пасля рэфэрэндуму прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран падаў у адстаўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках