3 траўня 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз якія прадукты Беларусь і Расея ладзяць войны і разборкі

2
Праз якія прадукты Беларусь і Расея ладзяць войны і разборкі

Члены мытнага саюза не раз ладзілі адзін аднаму істэрыкі з нагоды якасці і колькасці імпартаваных прадуктаў.

Газава-нафтавая вайна ў разгары, а Расея да таго ж падазрае Беларусь у маштабным рээкспарце сыру з Украіны. Праз якія яшчэ прадукты сварыліся краіны, успамінала «Салiдарнасць».

Малако

«Малочная вайна» разгарэлася ў 2009 годзе. Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка забараніў імпарт беларускага малака нібыта праз тое, што яно няякаснае. У адказ Аляксандр Лукашэнка прыстрашыў вярнуць на мяжу мытню, а наша дэлегацыя не паехала на паседжанне АДКБ.

Магчымымі прычынамі канфлікту называлася незадавальненне расейскіх кампаній, якія саступалі рынак канкурэнтам, што атрымлiвалi субсідыі з беларускага бюджэту, ці нават іх жаданне захапіць беларускую малочную галіну.

Праз дзесяць дзён пастаўкі беларускага малака ў Расею аднавіліся.

Калій

У 2013 годзе «Уралкалій» абвясціў аб спыненні працы праз супольнага з «Беларуськаліем» трэйдара. У Беларусі палічылі, што расейскія кампаньёны іх кінулі і моцна пакрыўдзіліся.

Гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер, што прыляцеў з візітам у Менск, быў затрыманы пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і правёў некалькі месяцаў у следчым ізалятары КДБ.

У выніку расейска-беларускага разводу сусветныя кошты калію абрынуліся.

Мяса

Рассельгаснагляд перыядычна бракаваў прадукцыю беларускіх мясакамбінатаў, але ў канцы 2014 года праблема выйшла на новы ўзровень. З розных прычын пад забаронай у Расеі выявілася прадукцыя больш чым 20 беларускіх прадпрыемстваў.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц ацаніў страты ад абмежаванняў з боку Рассельгаснагляду больш чым у 100 млн даляраў.

Садавіна

У 2014 годзе Расея ўвяла так званыя контрсанкцыі. Пад забарону трапілі прадукты з краін, якія ўвялі санкцыі супраць РФ праз Украіну.

Беларускія ўлады паабяцалі не прапускаць праз сваю тэрыторыю забароненыя прадукты, аднак у выніку павялічылі аб'ём экспарту ў РФ садавіны - у некалькі разоў. Напрыклад, апельсінаў, персікаў, хурмы, ківі, авакада.

Беларускаму боку неаднаразова даводзілася апраўдвацца і даваць абяцанні кантрабандай не займацца.

Найбольш актыўна расейцы знішчаюць на мяжы яблыкі і грушы.

Грыбы

Грыбны канфлікт ініцыяваў асабіста Уладзімір Пуцін. У 2014 годзе на саміце ў Менску ён папракнуў Беларусь: «У нас нават у рамках Мытнага саюза ўжо ідзе забаронены сёння да ўвозу на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі тавар з краін ЕЗ. У гэтым выпадку, на жаль, праз Беларусь. Вось напісана: краіна паходжання - Беларусь. Налепку сарвалі - Польшча», - сказаў Пуцін і прадэманстраваў фатаграфіі.

Пасля разбору беларускі бок заявіў, што шампіньёны былі вырашчаныя ў Беларусі, а непаразуменне паўстала праз старую тару.

Пазней з'яўляліся паведамленні, што ў Расеі бульдозерам расціскаюць грыбы, прывезеныя з Беларусі.

Кіраўнік гаспадаркі «Грыбная краіна» з Баранавіцкага раёна заявіў, што падтрымлівае такія крокі, бо нядобрасумленныя кампаніі з Расеі падрабляюць дакументацыю беларусаў.

У верасні 2016 года Генпракуратура Расеі заявіла, што пастаўкі грыбоў і яблыкаў з Беларусі ў пяць разоў перавысілі ўраджай у нашай краіне. Наш бок з гэтымі лічбамі не пагадзіўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках