29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэрліне пройдзе першы форум імя Барыса Нямцова

У Бэрліне пройдзе першы форум імя Барыса Нямцова
Барыс Нямцоў
ФОТА: DHĀRMIKATVA

Форум пачнецца 10 кастрычніка і будзе прысвечаны 25-годдзю гадавіны распаду СССР і трансфармацыі, якую Расея перажыла за гэты час.

Мерапрыемства, арганізатарамі якога сталі Фонд Барыса Нямцова за свабоду, арганізацыя «Адкрытая Расея» і Фонд імя Фрыдрыха Наўмана, прызначана садзейнічаць расейска-еўрапейскаму дыялогу.

Форум імя Барыса Нямцова адбудзецца ў Бэрліне 10 кастрычніка. Сёлета мерапрыемства пройдзе пад назвай «Расея і Еўропа: 25 гадоў трансфармацыі - чакання і вынікі». Са слоў дачкі загінулага палітыка і журналісткі DW Жанны Нямцовай, форум будзе прысвечаны 25-годдзю гадавіны распаду СССР і трансфармацыі, якія Расія перажыла за гэты час.

У рамках трох запланаваных панэльных сесій удзельнікі дыскусіі абмяркуюць эвалюцыю палітычных і інстытутаў на постсавецкай прасторы, змену эканамічных сувязяў і іншыя змены расейска-еўрапейскіх стасункаў.

Арганізатарамі выступілі Фонд Барыса Нямцова за свабоду, арганізацыя «Адкрытая Расея» і Фонд імя Фрыдрыха Наўмана. Сярод удзельнікаў мерапрыемства, акрамя Жанны Нямцова, - заснавальнік і лідар «Адкрытай Расеі» Міхаіл Хадаркоўскі, заснавальніца асацыяцыі «Голас» Лілія Шыбанава, дырэктар Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства, доктар эканамічных навук Уладзіслаў Іназемцаў, старшыня праўлення Фонду імя Фрыдрыха Наўмана Карл-Хайнц Пак (Karl-Heinz Paque), сябра праўлення Фонду імя Фрыдрыха Наўмана і былы міністр юстыцыі ФРГ Забіне Лайтхойсер-Шнарэнбергер (Sabine Leutheusser-Schnarrenberger) і іншыя расейскія і еўрапейскія палітыкі, грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, эканамісты і сацыёлагі.

У рамках форуму будуць прадстаўлены вынікі двух сацыялагічных апытанняў - жыхароў Расеі і расейскамоўнага насельніцтва, што жыве ў Нямеччыне. Галоўнай тэмай апытанняў стала разуменне расейцам і расейскамоўнымі жыхарамі ФРГ паняццяў свабоды і дэмакратыі. Даследаванне павінна растлумачыць, які ўплыў міжнародная ізаляцыя Крамля аказала на расейскую і еўрапейскую супольнасць. Як адзначыла Жанна Нямцова, апытанне рускамоўнага насельніцтва Нямеччыны, праведзена на замову Фонду Барыса Нямцова, можна лічыць адзіным даследаваннем такога роду.

Мерапрыемства, прымеркаванае да дня нараджэння Барыса Нямцова, якому 9 кастрычніка споўнілася б 57 гадоў, будзе праходзіць штогод. Са слоў Жанны Нямцова, відавочна, што цікавасць да такога фармату досыць вялікая, і цікавасць да Расеі таксама не згасае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках