29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ерка Качанава пачынае будаўніцтва катэджа ў Драздах

73
Віцэ-прэм'ерка Качанава пачынае будаўніцтва катэджа ў Драздах
Наталья Кочанова. Фото Дмитрия Брушко, Tut.by

Дом чыноўніцы будзе каштаваць як сярэдні заробак беларуса за 175 гадоў.

У шэрагах жыхароў «Драздоў-2» чакаецца папаўненне. Зямлю пад будаўніцтва дома ў элітным катэджным пасёлку ў Менску атрымала віцэ-прэм'ерка Наталля Качанава.

Пачаць будоўлю Качанава яшчэ не паспела. Суседам стане банкір Аляксандр Ракавец, ягоны катэдж справа, nn.by.

Начать стройку Кочанова еще не успела. Соседом станет банкир Александр Раковец, его коттедж справа.

Для чыноўніцы вылучылі надзел памерам блізу 15 сотак месяц таму, пастановай Менгарвыканкама № 3058 ад 13 кастрычніка 2016 года.

Нагадаем, зямля пад будаўніцтва катэджаў у Менску размяркоўваецца наступным чынам: спачатку яе павінны прапанаваць шматдзетным сем'ям з чаргі. Калі ахвотных няма, участак выстаўляецца на аўкцыён.

Ні ў якім прававым акце не сказана, што віцэ-прэм'ерка Наталля Качанава, якая прыехала ў Менск менш за два гады таму, мае першаснае права на будаўніцтва ў сталіцы.

З 1999 года ў Беларусі існуе спецыяльны службовы жыллёвы фонд. Быў складзены спіс чыноўнікаў, якім вылучаюцца кватэры або дамы на час працы на пэўнай пасадзе.

Качанава разам з сям'ёй жыла ў такім катэджы ў Наваполацку, калі працавала старшынёй гарвыканкама. Пасля ад'езду ў Менск дом трэба было вызваліць.

А вось катэдж у «Драздах-2» застанецца з Качанавымі назаўжды. Зямля вылучалася ў пажыццёвае спадчыннае валоданне.

Через дорогу от Кочановой достраивается певец Анатолий Ярмоленко.

Панарамнае фота, націсніце для павелічэння. Праз дарогу ад Качанавай дабудоўваецца спявак Анатоль Ярмоленка.

Сям'я Качанавых – гэта сама віцэ-прэм'ерка і ейны муж Леанід. Да пераезду ў сталіцу ён працаваў фізруком у Полацкім гандлёва-тэхналагічным каледжы. Абедзве дачкі выйшлі замуж, старэйшая гадуе дзіця.

Ва ўласнасці Наталлі Качанавай застаецца бацькоўская двухпакаёвая кватэра ў цэнтры Полацка.

Фото Ольги Шукайло, Tut.by.

Падчас крызісу ў Беларусі абваліліся кошты на нерухомасць. Цяпер за катэдж у Драздах складана атрымаць $1 мільён. У аб'явах пра продаж тамтэйшых дамоў часцей за ўсё пазначаныя $750 – 800 тысячаў. Аднак і гэта гіганцкія грошы. Дом Качанавай будзе каштаваць як сярэдні заробак беларуса за 175 гадоў.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках