3 траўня 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі трыбунал абвінаваціў Расею ў развязванні вайны

43
Гаажскі трыбунал абвінаваціў Расею ў развязванні вайны

Суд у Гаазе прыраўняў анэксію Крыма да паўнавартаснага ваеннага канфлікту.

Гаажскі трыбунал прыраўняў анэксію Крыма да міжнароднага ваеннага канфлікту. Міжнародны крымінальны суд назваў акупацыю Крыма міжнародным узброеным канфліктам паміж Украінай і Расеяй, адзначае unian.net.

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы папярэдняга расследавання пракурора суда Фату Бянсуда, апублікаванага 14 лістапада.

«Наяўная інфармацыя сведчыць аб тым, што сітуацыя ў межах тэрыторыі Крыма і Севастопаля раўназначная міжнароднаму ўзброенаму канфлікту паміж Украінай і Расеяй», - гаворыцца ў справаздачы.

«Гэты міжнародны ўзброены канфлікт пачаўся не пазней за 26 лютага (2014 года), калі Расейская федэрацыя разгарнула асабісты склад сваіх узброеных сіл, каб атрымаць кантроль над часткамі тэрыторыі Украіны без згоды ўкраінскага ўрада», - заявіў пракурор.

«Права міжнародных узброеных канфліктаў можна ўжываць да гэтай сітуацыі і пасля 18 сакавіка 2014 года (так званае «далучэнне» Крыма і Севастопаля ў склад РФ – рэд.) у той ступені, у якой падзеі на тэрыторыі Крыма і Севастопаля будуць раўназначныя стану акупацыі», - гаворыцца ў дакуменце.

У справаздачы адзначаецца, што вызначэнне правамернасці пачатковай інтэрвенцыі, якая пацягнула за сабой акупацыю, не патрабуецца.

«Для мэтаў Рымскага статута ўзброены канфлікт можа насіць міжнародны характар, калі адна або некалькі дзяржаў цалкам або часткова захоплівае тэрыторыю іншай дзяржавы, сустракае ці не сустракае акупацыя ўзброены супраціў», - падкрэсліваюць у судзе.

Нагадаем, 8 верасня 2015 года Украіна падала заяву аб злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах, учыненых РФ і тэрарыстычнымі арганізацыямі «ДНР» і «ЛНР», якія прывялі да цяжкіх наступстваў і масавых забойстваў.

Расея акупавала Аўтаномную рэспубліку Крым у 2014-м годзе, нагадвае liga.net. Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла 20 лютага 2014-га пачаткам часовай акупацыі Крыму і Севастопаля Расеяй. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генеральная асамблея ААН, асудзілі дзеянні Расеі і назвалі анэксію і акупацыю Крыма незаконнай. Супраць РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі. За правядзенне Масквой так званых выбараў з удзелам Крыма ў 2016-м годзе парламент Украіны прызнаў Дзярждуму РФ нелегітымнай.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках