23 снежня 2024, панядзелак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» не здаюцца

55
«Дармаеды» не здаюцца

У астатні «судны» дзень у падатковую амаль ніхто не прыйшоў.

15 лістапада — астатні дзень, калі беларусы, якія цягам 2015 года «білі бібікі», могуць заплаціць дзяржаве знакаміты падатак на «дармаедства» - 360 новых рублёў. Праўда, тыя, каму «ліст шчасця» прыйшоў надоечы, маюць у запасе яшчэ 30 дзён, каб падаць у падатковую дакументы аб удзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Калі няма дакументаў — «дармаедаў» чакае адміністрацыйнае пакаранне або рост штрафу, перадае «Еўрарадыё».

У калідорах падатковай інспекцыі Кастрычніцкага раёна Менска пуста. Дзе-нідзе сустракаюцца людзі, але з «дармаедствам» яны ніяк не звязаныя. Нават крыўдзяцца на пытанне: «Я не «дармаед», я працую!».

Але адная з супрацоўніц распавядала, што з траўня тут людзей шмат: атрымальнікі «лістоў шчасця» прыходзяць зняпраўдзіць сваю прыналежнасць да касты «дармаедаў». Многія прыносяць паперы, што ў 2015 годзе яны жылі ці працавалі за мяжой, многія ідуць з даведкамі, што ў сям'і выхоўваецца дзіця ва ўзросце да сямі гадоў. Ёсць, натуральна, тыя, хто добраахвотна «здаецца».

У раённых падатковых інспекцыях кажуць, што лісты даўно разасланыя, але ахвотных менавіта сёння заплаціць падатак, не назіраецца.

Паводле звестак Міністэрства падаткаў і збораў, са жніўня 2015 года да траўня 2016 афіцыйна пацвердзілі статус «дармаеда» 3 818 беларусаў. За шчырае прызнанне ім нават зрабілі 10-адсоткавую зніжку. А вынікам эпапеі на пачатак лістапада стаў 1 мільён 314,1 новых рублёў (амаль 660 тысяч даляраў). Праўда, відавочна, што колькасць тых, хто заплаціў адзін з самых незвычайных падаткаў у свеце, далёка не 400 тысяч, як мяркуюць чыноўнікі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках