4 траўня 2024, Субота, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Плаціць за рэактар БелАЭС будуць расейскія бракаробы

16
Сямашка: Плаціць за рэактар БелАЭС будуць расейскія бракаробы
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Першы блок Астравецкай АЭС улады плануюць увесці ў 2019 годзе.

«Першы блок БелАЭС мы павінны ўвесці ў 2019 годзе», — паведаміў БелаПАН віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 16 лістапада ў Астраўцы (Гарадзенская вобласць).

З ягоных словаў, як і падчас кожнай будоўлі, здараюцца непрадбачаныя абставіны. «Да нядаўняга часу мы ішлі выразна паводле графіку, з другім [блоку] — з апярэджаннем на 7-8 месяцаў. Але здарылася, што ўсім вядома, калі па неасцярожнасці выканаўцы, груба кажучы, выпусцілі корпус гэтага рэактара», — адзначыў Сямашка.

Ён паведаміў, што была прынятая пастанова замяніць корпус. «У такім выглядзе корпус рэактара нельга астаўляць, бо мы разумеем, што для Беларусі асабліва актуальна: бяспека — вышэй за ўсё. Калі ёсць мізэрны сумнеў, то трэба мяняць. Таму наша пастанова была прынятая, і з ёй пагадзіліся», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле інфармацыі Сямашкі, прыбыццё новага корпуса, які быў зроблены для другога энэргаблока, чакаецца ў канцы 2016 года. «Мы мяркуем, што вясной наступнага года будзе ўсталяваны корпус гэтага рэактара і ў 2019 годзе першы энэргаблок павінен быць уведзены. Але зацягванне ўводу першага блока ніякім чынам не павінна паўплываць на ўвод другога - у 2020 годзе. З інтэрвалам у паўгода-год будуць уведзеныя два блокі», — сказаў Сямашка.

На пытанне, ці замоўлены корпус для другога рэактара, ён адказаў: «Расатам» — вялікая кампанія, і яны вядуць шмат праектаў. Паводле такога ж праекту, што і беларускі, ужо ёсць практычна гатовы корпус. Той, які ўпаў, адназначна ўсталёўвацца нідзе не будзе».

Кажучы аб тым, хто будзе плаціць за замену корпуса, Сямашка заявіў: «Хто? Бракароб будзе. Хто ўчыніў такія недапушчальныя хібнасці, той і павінен усе выдаткі аплаціць за кошт расейскага боку. Да іх прэтэнзіі».

Раней меркавалася, што першы блок АЭС будзе ўведзены ў строй да 2018 годзе, другі — у 2020-м. Корпус рэактара для першага ўпаў і атрымаў пашкоджанні 10 ліпеня 2016 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках