11 траўня 2024, Субота, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэр з беларускімі каранямі будзе вызначаць палітыку ЗША?

15
Мільярдэр з беларускімі каранямі будзе вызначаць палітыку ЗША?
ДЖАРЭД КУШНЕР І ІВАНКА ТРАМП
ФОТА: EVAN AGOSTINI/INVISION/AP

Зяць Трампа Джарэд Кушнер можа заняць пасаду ключавога дарадцы ў Белым доме.

Муж дачкі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джарэд Кушнер можа заняць пасаду аднаго з ключавых дарадцаў у Белым доме. Пра гэта паведаміла ў сераду ў сваёй электроннай версіі газета The Wall Street Journal, паведамляе ТАСС.

Паводле яе звестак, 35-гадовы Кушнер, які з'яўляўся адным з асноўных памочнікаў у перадвыбарчым штабе рэспубліканца, разглядаецца ў якасці кандыдата на пасаду старэйшага дарадцы прэзідэнта. Пры гэтым газета не выключае, што муж Іванкі Трамп можа абмежавацца роляй неафіцыйнага памочніка свайго цесця, адмовіўшыся ад пасады ў Белым доме.

Раней СМІ меркавалі, што Кушнер, які з'яўляецца ў тым ліку уладальнікам штотыднёвіка The New York Observer, можа быць прызначаны на пасаду кіраўніка апарата супрацоўнікаў Белага дома. Аднак Трамп абвясціў, што гэтую пасаду зойме старшыня Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі Райнс Прыбас.

Нагадаем, што сваякі зяця Дональда Трампа Джарэда Кушнера родам з Навагрудка. Сям'я Кушнер уратавалася ў вайну дзякуючы ўцёкам з гета і партызанскаму атраду братоў Бельскіх.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках