11 траўня 2024, Субота, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гэты дзень у 1368 годзе Альгерд распляжыў маскоўскае войска

16
У гэты дзень у 1368 годзе Альгерд распляжыў маскоўскае войска

648 гадоў таму на рацэ Тросне адбылася першая сур'ёзная бітва Вялікага Княства Літоўскага з Масквой.

21 лістапада 1368 года на рацэ Тросне вялікі князь Альгерд разбіў маскоўскае войска. Ліцвіны рушылі на Маскву.

Вынік Тросненскай бітвы — самая буйная перамога ВКЛ над Маскоўскім вялікім княствам у XIV стагоддзі. Адбылася яна 21 лістапада 1368 года.

Кампанія 1368 года («першая Літоўшчына» маскоўскіх летапісаў) была распачатая Альгердам у падтрымку хаўруснага ВКЛ Цвярскога княства.

Альгерд, паводле летапісных сведчанняў, заўсёды захоўваў планы паходаў у сакрэце, не раскрываючы іх да апошняга моманту нават найбліжэйшаму атачэнню.

Такая тактыка спрацавала і гэтым разам. Маскоўская выведка была ўпэўненая, што ліцвіны прыйдуць з боку Ржэва, між тым Альгерд раптоўна з'явіўся з паўднёва-захаду і застаў вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя (будучага Данскога) знянацку, піша «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі».

Зламаўшы супраціў князёў Сямёна Дзмітрыевіча Старадубскага-Крапівы і Канстанціна Юр'евіча (князя Абаленскага) войска ВКЛ наблізілася да Масквы, дзе на рацэ Тросне яго сустрэла наспех сабранае войска на чале з ваяводамі Дзмітрыем Мініным і Акінам Шубам.

Цяжкаўзброеная літоўская конніца ўшчэнт разбіла яго, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забітыя ці патанулі ў Тросне.

Перамога ў Тросненскай бітве адкрыла Альгерду шлях на Маскву.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках