19 траўня 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пра замежную палітыку: Мы павінны быць непрадказальнымі

1
Трамп пра замежную палітыку: Мы павінны быць непрадказальнымі

Са слоў Дональда Трампа, ЗША павінны быць непрадказальнымі, пачынаючы з сённяшняга дня.

У перыяд перадвыбарнай гонкі Дональд Трамп неаднаразова падкрэсліваў, што прэзідэнту варта быць непрадказальным, калі гаворка ідзе аб замежнай палітыцы. Здаецца, яму самому гэта ўдалося.

Сёння, калі да ўступлення абранага прэзідэнта на пасаду засталося 8 тыдняў, многія экспэрты ў сферы замежнай палітыкі прызнаюцца, што не маюць аніякага разумення, якую менавіта замежную палітыку ён мае намер праводзіць, паведамляе «Голос Америки».

«Гэта нагадвае новую форму «крэмліналогія» – мы спрабуем расшыфраваць, якім шляхам ён збіраецца ісці», – жартуе галоўны рэдактар часопіса The American Conservative Дэніэл Ларисон.

Трамп, бізнэсовец-мільярдэр, які называе сябе майстрам перамоў, пільнуецца двух падыходаў да замежнай палітыкі, якія, здаецца, супярэчаць адзін аднаму.

Часам ён заклікае да большай стрыманасці ў сусветных справах, сцвярджаючы, што ЗША надаюць занадта шмат увагі іншым краінам, забываючы пра сябе.

Разам з тым часам Трамп выказваецца ў процілеглым ключы – напрыклад, пагражаючы масаваным бамбаваннямі тэрыторый, якія знаходзяцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы», а таксама заяўляючы аб намеры супольна з амерыканскімі кампаніямі «ўзяць пад кантроль нафту».

Пасля перамогі на выбарах Трамп, відавочна, адышоў ад некаторых найбольш радыкальных прапаноў у галіне замежнай палітыкі, выказаных ім падчас кампаніі або, прынамсі, не акцэнтуе іх, як раней.

У той жа час абраны прэзідэнт ужо абвясціў аб будучым прызначэнні некаторых «ястрабаў» у пытаннях бяспекі на шэраг пасад у новай адміністрацыі, што, відавочна, супярэчыць канцэпцыі «неўмяшання».

Трамп заявіў аб прызначэнні адстаўнога генерала Майкла Фліна на пасаду дарадцы ў нацыянальнай бяспекі, а кангрэсмэна Майка Пампэа – на пасаду кіраўніка ЦРУ.

Погляды як таго, так і іншага не маюць нічога агульнага з ізаляцыянісцкім светапоглядам.

На пасаду прадстаўніка ЗША ў ААН Трамп прызначыў губернатарку Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі. Як і Пампэа, Хэйлі – хутчэй «ястраб» з поглядамі, характэрнымі для рэспубліканскага істэблішменту.

Аднак ці азначаюць прызначэнні Трампа, што інтэрвенцыянісцкія тэндэнцыі ўзялі ў ім верх над ізаляцыянісцкімі?

Прыярытэты Трампа ў пытаннях замежнай палітыкі стануць больш зразумелымі, калі ён прызначыць на ключавыя пасады – у тым ліку на пасады кіраўнікоў Дзярждэпартамента і мінабароны – сваіх палітычных хаўруснікаў.

Раней Трамп абяцаў, што пад яго кіраваннем правераным стратэгічным мадэлям будзе пакладзены канец.

«Мы павінны быць непрадказальнымі, – заявіў Трамп. –І мы павінны быць непрадказальнымі, пачынаючы з сённяшняга дня».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках