18 траўня 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Астраўца прымусілі рукамі збіраць кукурузу з-пад снегу

27
Жыхароў Астраўца прымусілі рукамі збіраць кукурузу з-пад снегу

Людзей адправілі на сельскагаспадарчыя працы ў 11-градусны мароз, бо ў калгасах няма паліва.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач з Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці.

«Хачу, каб больш людзей даведалася, што ў нас у Беларусі робіцца: уяўляеце сабе, у нас у Астравецкім раёне, людзей здымаюць з працы і адпраўляюць у калгасы ўручную збіраць кукурузу з-пад снегу і ў мароз 11 градусаў.

Гэта таму, што ў калгасах няма паліва на камбайны. Людзей апусцілі ўжо ніжэй за плінтус, можа налета ўжо на палях будзем і бульбу капаць пад рыдлёўку ўручную? Гэта здзек з людзей», - напісаў чытач.

Нагадаем, што раней такі выпадак адбыўся ў Менскай вобласці: там улады сагналі жыхароў Вілейкі рукамі збіраць кукурузу з-пад снегу.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках