19 траўня 2024, Нядзеля, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto і «Партызан-Рок» у Варшаве

6
Brutto і «Партызан-Рок» у Варшаве
ФОТА: CHARTER97.ORG

Заля самага вялікага клуба польскай сталіцы была перапоўненая ў чаканні легендарнага гурту.

5 лістапада ў самым вялікім клубе Варшавы «Progresja» прайшоў фестываль «Партызан-Рок», на якім выступілі гурты BRUTTO, Крамбамбуля, Dzieciuki i Hańbuki.

Заля самага вялікага клуба ў Варшаве, якая змяшчае блізу двух тысяч чалавек, была перапоўненая. Пасля сенсацыйнага вяртання BRUTTO у Беларусь і канцэрту ў Гомелі, з'яўлення Сяргея Міхалка на сцэне чакалі з нецярпеннем.

«Партызан-Рок» - гэта прамы і бескампрамісны адказ прагрэсіўнага грамадства ўсім тым, хто затрымаўся ў мінулым, не хоча глядзець па баках і бачыць змены ў галовах, вачах і сэрцах людзей. Партызан-Рок сабраў пад свае сцягі перадавы партызанскі атрад гуртоў - моцных і самадастатковых», - напісалі арганізатары ў афіцыйнай групе мерапрыемства.

Так яно і выйшла: прамы і бескампрамісны адказ атрымаўся. Пра гэта лепш за ўсё сведчыць фотарэпартаж charter97.org.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках