2 траўня 2024, Чацвер, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з-пад Маларыты, які даў адпор міліцыі, трымае галадоўку

5
Фермер з-пад Маларыты, які  даў адпор міліцыі, трымае галадоўку
НА МЕСЦЫ ЗДАРЭННЯ ПРАЦУЮЦЬ СЛЕДЧЫЯ
ФОТА: RACYJA.COM

Адзін з галоўных удзельнікаў гісторыі са стральбой каля вёскі Арлянка Мікалай Бяльчук мае намер да канца бараніць свае правы.

Пра гэта ён паведаміў у лісце да сваёй дачкі Веранікі, які даслаў са следчага ізалятара №7 горада Берасця, дзе ўтрымліваецца з 12 кастрычніка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Больш падрабязную інфармацыю пра змест ліста распавяла сама Вераніка Бяльчук:

«Вераніка, няма сіл, але пакуль пішу. Прабачце за мой учынак і спадзявайцеся на горшае. Ты ж мяне ведаеш - я ад праўды не адмоўлюся. Сёння водзяць па кабінетах цэлы дзень. Калі кожны дзень не будзе ліста – значыць, я ўжо страціў прытомнасць. Разумею, што галоднай смерцю паміраць будзе вельмі цяжка, але вы не хвалюйцеся».

Аб тым, колькі дзён Мікалай Бяльчук галадае, дакладнай інфармацыі няма. Ці з'яўляецца галадаванне адказам на ягонае затрыманне і змяшчэнне ў следчы ізалятар №7 - пакуль невядома, аднак ягоны бацька Іван не выключае гэтага:

- Калі б яны сказалі, што прыедуць, забяруць Мікалая, прадставіліся, хто яны і навошта прыехалі, то і б ніякіх размоў не было. Але яны нічога не сказалі, той толькі крыкнуў, што вядуць у лес. Ну, а калі ў лес вядуць – значыць, гэта бандыты.

Дата напісання ліста да Веранікі Бяльчук датаваная другім лістапада. З ліста таксама вядома, што з Мікалаем праводзяць працу псіхолагі і ад харчовых перадач ён адмаўляецца. Пацвердзіць або зняпраўдзіць інфармацыю аб тым, ці трымае Мікалай Бяльчук галадоўку, не ўдалося і ў дзяжурнай частцы следчага ізалятара №7 горада Берасця:

- Гэта трэба ўдакладняць у кіраўніцтва, а начальнік будзе толькі раніцай.

Ці ўдасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю ад кіраўніцтва следчага ізалятара, таксама невядома, бо як раз 7 лістапада ў Беларусі афіцыйны выходны дзень.

Нагадаем, што гэтая гісторыя пачалася 12 кастрычніка, калі вяскоўцы з-пад Маларыты «не пазналі» міліцыю. Канфліктам двух бакоў стала затрыманне 55-гадовага Мікалая Бельчука, які знаходзіўся ў вышуку паводле справы аб «самаробным трактары» двухгадовай даўніны. 12 кастрычніка раніцай у вёсцы Арлянка міліцыя яго затрымала, але сваякі адправіліся наўздагон. Пагоня скончылася стральбой з табельнай зброі і яшчэ адной крымінальнай справай паводле таго ж артыкула — за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. На гэты раз — у дачыненні да брата затрыманага, Аляксандра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках