5 траўня 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы з Новага года будуць пісаць кошт тавару «як у Еўропе»

31
Крамы з Новага года будуць пісаць кошт тавару «як у Еўропе»

Чыноўніца ўбачыла, што «ў Еўропе кошты тавару пішуць» за кілаграмы і літры.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендавала з 1 студзеня 2017 года паказваць на цэнніках у харчовых крамах кошт тавару за кілаграмы і літры. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 снежня распавяла намесніца міністра Ірына Наркевіч.

«Мы сталі аналізаваць міжнародныя практыкі, убачылі, што ў Еўропе гэтыя кошты пішуць. Сёння ў нас прадстаўлены шырокі асартымент тавараў у раздробным гандлі ў розных пачках ад 1 грама да 50 кг. З'явіліся тавары, расфасаваныя не ў звыклыя 250 грамаў, 1 літр або 1 кг, напрыклад, алей, малако, крупы. Многія, у тым ліку паджылыя людзі, эканомяць і хочуць купіць тавар танней, і кошт на нестандартных пачках 0,45 г, 0,85, 0,93, 0,95 літра не дазваляе ім зарыентавацца», — цытуе БелаПАН словы чыноўніцы.

Яна патлумачыла, што на этыкетках тавараў вагой да 250 г (мл) рэкамендавана паказваць кошт за 100 г (мл). А для харчовых тавараў звыш 250 г (мл) рэкамендуюць ўказваць кошт за 1 кг (л). Міністэрства рэкамендавала паказваць гэтыя кошты не толькі на цэнніках, але і ў рэкламе і каталогах.

Наркевіч кажа, што крамы не абавязаныя ў навагоднюю ноч сядзець і перапісваць цэннікі: на гэта адводзіцца два месяцы. А з 1 ліпеня 2017 года гэта рэкамендацыя стане абавязкам.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках