6 траўня 2024, панядзелак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лукашэнка звольніў кіраўніка Беларусбанка

82
СМІ: Лукашэнка звольніў кіраўніка Беларусбанка
СЯРГЕЙ ПІСАРЫК

Старшыня ўправы Беларусбанка Сяргей Пісарык адпраўлены ў адстаўку.

Пра гэта tut.by распавялі некалькі інфармаваных крыніц.

Прычыны звальнення кіраўніка найбуйнейшага камерцыйнага дзяржбанка ім невядомыя. «Усё вельмі хутка адбылося», — сказаў адзін з суразмоўцаў.

У прэс-службе Беларусбанка запэўнілі, што сёння Сяргей Паўлавіч «быў на працоўным месцы, падпісваў дакументы». А месяц таму яму быў падоўжаны кантракт на 5 гадоў.

«Загад аб звальненні паступіў зверху», — кажа крыніца.

Кіраўнік наглядальнай управы Беларусбанка, міністр фінансаў Уладзімір Амарын адмовіўся ад каментароў.

Цікава, што надоечы былі адзначаныя заслугі банкіра ў футбольнай і тэатральнай сферах. 27 лістапада Сяргей Пісарык быў названы «Мецэнатам года» ў рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі. А праз тыдзень ён браў удзел ва ўрачыстым закрыцці футбольнага сезона.

17 лістапада Лукашэнка паабяцаў навесці «жалезны парадак» у банках. «У краіне крызіс, у Расеі крызіс. Давайце паглядзім, як жывуць банкіры. Нядрэнна жывуць, лепш, чым у мінулыя гады, нягледзячы на крызіс. У тым ліку, крэдыты для заробку самі сябе выдаюць. Найбліжэйшым часам мы навядзём там жалезны парадак», — сказаў дыктатар на сустрэчы з расейскімі журналістамі.

Нагадаем, што летам былі затрыманыя як мінімум два топ-мэнэджары Беларусбанка: выканаўчы дырэктар Анатоль Багавік і першы намеснік старшыні праўлення Генадзь Гаспадарык.

Сяргей Пісарык нарадзіўся ў 1969 годзе ў горадзе Ганцавічы Берасцейскай вобласці. Скончыў Наргас (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Амаль уся працоўная кар'ера была звязаная з Беларусбанкам. Прычым знаная частка — на кіроўных пасадах. Намеснікам старшыні ўправы Беларусбанка Пісарык стаў у 2007 годзе. Праз 4 гады ён узначаліў банк.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках