19 траўня 2024, Нядзеля, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: Міністэрства юстыцыі баіцца прадпрымальнікаў як агню

3
Мікалай Аўтуховіч: Міністэрства юстыцыі баіцца прадпрымальнікаў як агню
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Прадпрымальніцкая «Салідарнасць» рыхтуе скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі грамадскага аб'яднання «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» на пастанову Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. Заснавальнікі рыхтуюць зварот у Камітэт правоў чалавека ААН.

Пра гэта сайту «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» распавёў кіраўнік незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч:

«Ілюзій, мы, вядома ж, не мелі — было ясна, што пастанова будзе не на нашу карысць. Міністэрства юстыцыі адмовіла нам у рэгістрацыі праз памылкі, якія лёгка можна было паправіць. Напрыклад, была памылка ў месяцы нараджэння аднаго з сузаснавальнікаў.

Паводле закона Міністэрства юстыцыі павінен быў даць нам месяц для ліквідацыі гэтай памылкі, але нам гэтага часу не далі. Міністэрства юстыцыі як агню баіцца незалежных грамадскіх аб'яднанняў — нельга дапусціць, каб людзі аб'ядноўваліся для абароны сваіх правоў. Вядома, гэта тычыцца не толькі праўладных аб'яднанняў.

Калі мы складалі дакументы, мы дасканала вывучалі працэдуру рэгістрацыі. Нам сталі вядомыя зусім анекдатычныя адмовы ў рэгістрацыі. Аднаму чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі праз няправільны шрыфт у дакументах.

Іншы ўказаў адрас фактычнага пражывання, а не прапіскі — адмовілі, сказалі, што трэба было адрас рэгістрацыі ўказваць. Указаў, але і другая спроба правалілася — на гэты раз Міністэрства юстыцыі адмовіла праз тое, што не быў пазначаны адрас фактычнага пражывання.

Таму, я не здзіўлены пастанове Вярхоўнага суда. Спыняцца мы не маем намеру — нашы юрысты рыхтуюць скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН. Ніякай «лібералізацыі» няма — гэта і варта паказваць грамадскасці і міжнародным інстанцыям».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках