Менчукі патрабуюць скасаваць пастанову ўладаў аб уборцы снегу вакол аўтамабіля
48- 17.12.2016, 11:23
- 13,126

Беларусы пратэстуюць супраць прымусовай працы.
Аўтары чарговай петыцыі, апублікаванай на сайце «Зручны горад», уважаюць, што Менскі гарадскі Савет дэпутатаў, абавязаўшы ў новых правілах добраўпарадкавання і ўтрымання Менска прыбіраць аўтаўладальнікаў снег, ідзе супраць канстытуцыі.
«Змены закранулі правы аўтамабілістаў. Між іншым, адно з новаўвядзенняў закранула замацавання адказнасці аўтаўладальнікаў за ўборку праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці не менш 1 метра ад машыны. Гэта тычыцца тых грамадзян, хто паркуе транспартныя сродкі ля жылых дамоў, уздоўж вуліц, праездаў. Таксама абавязкам уласнікаў стала ўтрыманне тэрыторый вакол індывідуальных гаражоў (па перыметры і да сярэдзіны зямельнага ўчастка), размешчаных у двары.
У той жа час, згодна з артыкулам 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «Прымусовая праца забараняецца, акрамя працы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і вайсковым становішчы». У Рэспубліцы Беларусь усталяваны прынцып вяршэнства права, а Канстытуцыя з'яўляецца галоўным яе законам.
У сувязі з вышэйпададзеным просім праверыць пастанову Менскага гарадскога Савета дэпутатаў №252 на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі і накіраваць вынікі разгляду звароту ў Канстытуцыйны суд», - гаворыцца ў петыцыі.
Установы, у якія плануецца накіраваць зварот: Адміністрацыя Лукашэнкі, Савет Міністраў.