4 траўня 2024, Субота, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іркуцкай вобласці РФ - масавае атручэнне «Глогам»

21
У Іркуцкай вобласці РФ - масавае атручэнне «Глогам»

Колькасць загінулых ад атручвання сурагатным алкаголем у Іркуцку вырасла да 21.

Пра гэта паведаміла «Интерфаксу» крыніца ў экстраных службах рэгіёну. Суразмоўца агенцтва паінфармаваў, што з падазрэннем на атручванне шпіталізаваныя 37 чалавек, з іх 21 чалавек сканаў, яшчэ 16 знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Прэс-служба ўрада Іркуцкай вобласці раней паведаміла, што ўлады прымаюць меры для спынення далейшага распаўсюджвання атручванняў сурагатным алкаголем. Раней паведамлялася аб 19 загінулых.

«Медыкі канстатуюць высокі адсотак смяротнасці пры ўжыванні гэтага сродку», - адзначаецца ў паведамленні.

Масавае атручванне сурагатным алкаголем адбылося ў мікрараёне Нова-Леніна Іркуцка. Пацярпелыя мужчыны і жанчыны ва ўзросце 35-50 гадоў з ліку сацыяльна-небяспечных грамадзян паступалі ў медустановы цягам суботы і нядзелі. Паводле папярэдніх звестак усе яны ўжывалі парфумерна касметычны сродак «Глог».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках