4 траўня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Новага года значна падаражэе інтэрнэт

53
З Новага года значна падаражэе інтэрнэт

Усе паслугі электрасувязі ў Беларусі з 1 студзеня будуць абкладацца ПДВ стаўкай 25%.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнай управы метадалогіі падаткаабкладання арганізацый МПЗ Ігар Скрыннікаў, піша tut.by.

«З 1 студзеня ў дачыненні да ўсіх паслуг электрасувязі будзе ўстаноўленая стаўка ПДВ сумай 25%. Цяпер гэтая стаўка ўжо ўжываецца, але толькі ў дачыненнi да паслуг, якiя надаюцца абанентам.

Са студзеня ўжыванне стаўкі стане некалькі шырэйшым, бо яна будзе выкарыстоўвацца ў дачыненні да ўсіх паслуг электрасувязі», - падкрэсліў Ігар Скрыннікаў.

Нагадаем, стаўка ПДВ на паслугі электрасувязі вырасла з 20 да 25% яшчэ з 1 красавіка. Гэта закранула як сотавых аператараў, так і інтэрнэт-правайдэраў. Аплачваць рост падатку давялося іх абанентам.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках