4 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастак адлюстраваў галоўныя падзеі 2016 года ў стылі Босха

Мастак адлюстраваў галоўныя падзеі 2016 года ў стылі Босха

Мастак з Лос-Анджэлеса Ніў Баварскі пераасэнсаваў трыпціх нідэрландскага мастака Гераніма Босха "Сад зямных асалод".

Вынік сваёй працы Баварскі прэзентаваў на партале Beutler Ink. На карціне мастака намаляваныя яркія падзеі, якія адбыліся ў адыходзячым годзе.

У асноўным яны звязаныя з культурай, палітыкай і спортам. Тут можна ўбачыць Дональда Трампа, які быў абраны сёлета на пасаду прэзідэнта Амерыкі, Майкла Фэлпса, які ўсталяваў на Алімпійскіх гульнях новы сусветны рэкорд, а таксама аднаго з пакемонаў, за якімі прымусіла ганяцца аматараў гуляць Pokemon Go.

У апісанні карціны на партале можна знайсці апісанне 127 пунктаў, намаляваных на ёй. Са слоў аўтара карціны, спіс падзей, якія маглі трапіць на палатно, пачаў складацца яшчэ на пачатку года.

Асаблівае месца на карціне адведзена вядомым асобам, што памёрлі ў гэтым годзе. Іх на карціне 27. Сярод іх можна ўбачыць Алана Рыкмана, Фідэля Кастра, Дэвіда Боўі, Прынса, Махамеда Алі і інш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках