17 траўня 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі тысячы людзей зноў выйшлі на Плошчу

3

Яны патрабуюць імпічменту прэзідэнтцы Пак Кын Хэ.

Блізу 250 тысячаў чалавек выйшлі на вуліцы Паўднёвай Карэі з чарговай акцыяй пратэсту супраць прэзідэнткі краіны Пак Кын Хэ, паведамляе ria.ru.

Гэта ўжо дзявятая субота, калі карэйцы ладзяць дэманстрацыю. Яны патрабуюць канстытуцыйны суд як мага хутчэй вынесці пастанову пра імпічмент Пак Кын Хэ.

Акцыя пратэсту прайшла без інцыдэнтаў.

Палітычны скандал вакол прэзідэнткі Паўднёвай Карэі разгарэўся пасля таго, як Пак Кын Хэ прынесла публічныя прабачэнні за так званую "ўцечку" да сваёй блізкай сяброўкі Цой Сун Сіль дзясяткаў тэкстаў прэзідэнцкіх выступаў да таго, як яны былі публічна прачытаныя.

Цой Сун Сіль не займае ніякіх афіцыйных пастоў ва ўрадзе Паўднёвай Карэі. Пасля вяртання ў Паўднёвую Карэю яна была арыштаваная. Ёй і двум былым высокапастаўленым супрацоўнікам з адміністрацыі прэзідэнткі былі прад'яўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і карупцыі.

Пасля абвяшчэння Пак Кын Хэ імпічменту 9 снежня выконваць абавязкі прэзідэнта стаў прэм'ер-міністр краіны Хван Гё Ан. Канстытуцыйны суд цягам паўгода павінен разгледзець правамоцнасць пастановы парламента пра адхіленне прэзідэнткі ад улады. Калі пастанова будзе пакінутая ў сіле, цягам двух месяцаў павінны быць прызначаныя прэзідэнцкія выбары.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках