5 траўня 2024, Нядзеля, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зноў нагандлявалі са стратай

1
Улады зноў нагандлявалі са стратай

Сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені-кастрычніку 2016 года склалася адмоўнае сумаю 1 мільярд 758,5 мільёнаў даляраў.

У кастрычніку 2016 года адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі склала $135,8 мільёнаў, паведамляе БелаПАН.

Паводле ўдакладненых звестак, у студзені 2016 года станоўчае сальда было 68,6 млн. даляраў, у лютым яно было адмоўным (56,9 млн), як і ў сакавіку (103,4 млн.) і красавіку (82,1 млн) і траўні (119,6 млн). У чэрвені сальда зноў было станоўчым — 109,6 млн, гэтак жа як і ў ліпені — 194,8 млн, у жніўні — 123,5 млн і верасні — 239,7 млн.

У студзені-кастрычніку 2016 года сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі было станоўчае і складала 238,2 млн. даляраў (у студзені—кастрычніку 2015 года станоўчае сальда складала 845 млн даляраў).

Суадносіны сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі да валавога ўнутранага прадукту склалі 0,6% пры прагнозе на 2016 год мінус 0,2%.

Абарот замежнага гандлю таварамі і паслугамі паводле метадалогіі плацежнага балансу ў студзені—кастрычніку 2016 года склаў 48 млрд. 726,4 млн. даляраў ЗША, у тым ліку экспарт — 24 млрд. 482,3 млн., імпарт — 24 млрд 244,1 млн. Да ўзроўню студзеня—кастрычніка 2015 года з разліку ў існых цэнах абарот замежнага гандлю таварамі і паслугамі склаў 89,5%, экспарт — 88,6%, імпарт — 90,5%. Прагноз па тэмпу росту экспарту тавараў і паслуг на 2016 год складае 103,5%.

Як адзначыў Белстат, вызначальны ўплыў на фармаванне агульнага вартаснага аб'ёму экспарту тавараў і паслуг аказваюць замежнагандлёвыя аперацыі з таварамі, доля якіх у студзені—кастрычніку 2016 года склала 77,3%. Паслугі займалі 22,7%, і ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2015 года іх доля павялічылася на 2,8 працэнтнага пункта.

Паводле метадалогіі плацежнага балансу абарот замежнага гандлю таварамі ў студзені—кастрычніку 2016 года склаў 39 млрд 589,9 млн. даляраў ЗША, у тым ліку экспарт — 18 млрд. 915, 7 млн., імпарт — 20 млрд 674,2 млн Вартасны аб'ём экспарту ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2015 года ў існых цэнах паменшыўся на 14,6%, або на 3 млрд 227,7 млн. даляраў, імпарту — на 10,7%, або на 2 млрд 480,7 млн.

Сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені—кастрычніку 2016 года склалася адмоўнае сумаю 1 млрд 758,5 млн. даляраў (у студзені—кастрычніку 2015 года сальда было адмоўнае і складала 1 млрд 11,5 млн. даляраў).

Паводле метадалогіі статыстыкі замежнага гандлю таварамі абарот замежнага гандлю таварамі ў студзені—кастрычніку 2016 года склаў 41 млрд 514,3 млн. даляраў ЗША, у тым ліку экспарт — 19 млрд 274,6 млн, імпарт — 22 млрд 239, 7 млн. Сальда замежнага гандлю таварамі склалася адмоўнае ў суме 2 млрд 965,1 млн. даляраў (у студзені—кастрычніку 2015 года велічыня адмоўнага сальда складала 2 млрд 273,8 млн).

Вартасны аб'ём экспарту ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2015 года з разліку ў існых цэнах паменшыўся на 14,5%, або на 3 млрд 276,3 млн. даляраў, імпарту — на 10,4%, або на 2 млрд 585 млн. даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках