11 траўня 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўніца «Беларуськалію» атрымала цяжкія траўмы ў калядную змену?

3
Працаўніца «Беларуськалію» атрымала цяжкія траўмы ў калядную змену?
Фота: kali.by

Адміністрацыя прадпрыемства старанна ўтойвае гэты факт.

Як паведаміў charter97.org знаёмы з сітуацыяй чытач, трагедыя адбылася на 1-й рудаўправе.

«На соф 1 РУ на аддзяленні драбнення ўтойваюць яшчэ адну вытворчую траўму», - напісаў чытач.

Пра першы такі выпадак чытачы ўжо нам паведамлялі раней.

У нядзелю 25 снежня на нахільнай канвеернай галерэі атрымала траўмы Царык Ганна Аркадзьеўна. «Учора ў начную змену яна не выйшла, атрымала лісток непрацаздольнасці, магчыма ў яе пераломы рук або рукі, можа яшчэ штосьці, усё вельмі старанна ўтойваюць, бо гэта быў выходны і было няшмат людзей, яе ціха адправілі дадому або адвезлі», - напісаў чытач.

Ён таксама паведаміў, што работніца, пацярпелая ў мінулы раз, стала афармляць вытворчую траўму, але кіраўніцтва ўсяляк перашкаджае гэтаму, зацягвае расследаванне, блытае яе.

«Дарэчы пасля мінулага рэпартажу charter97.org тут такі разнос быў!

Начальніка гэтага аддзялення хацелі падвесці пад звальненне, але відаць у яго нейкія сувязі добрыя, пакуль працуе», - паведаміў чытач.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках