Заробак «палатачніка» – 1000 еўраў
45- 3.12.2016, 11:30
- 9,223
Намесніца старшыні «Таварыства беларускай мовы» і «дэпутатка» «палаты прадстаўнікоў» Алена Анісім апублікавала свой месячны заробак.
Яна выклала фатаграфію разліковага аркуша за лістапад. На ім бачна, што налічаны заробак дэпутата – 2129 рублёў. Паводле курсу Нацбанка, гэта больш за 1000 еўраў.
На рукі ж «дэпутатка» атрымае 1810 рублёў. Выніковая сума налічвалася згодна з акладам, прэміяй і надбаўкамі.