Індэкс Dow Jones б'е рэкорды
2- 5.12.2016, 19:33
- 21,442
Прамысловы індэкс Dow Jones вырас на 0,44% — да рэкордных 19 254,35 пункта.
Прамысловы індэкс Dow Jones вырас на 0,44% — да рэкордных 19 254,35 пункта, сведчаць біржавыя звесткі, паведамляе rns.online.
«На фондавым рынку ЗША склаліся ідэальныя варункі для далейшага ралі, у тым ліку стабільны рост эканомікі, які не патрабуе моцнага ўмяшання з боку Федэральнага рэзэрву, а таксама чаканне далейшых стымулаў з боку Еўрапейскага цэнтральнага банка», - кажа аналітык ADS Securities London Джэймісан Блэйк.
Біржавы індэкс S&P500 на 16:31 паводле менскага часу вырас на 0,46% — да 2202,05 пункта.
Высокатэхналагічны індэкс Nasdaq вырас на 0,52% — да 5283,21 пункта.
Доў-Джонс з'яўляецца найстарэйшым сярод існых амэрыканскіх рынкавых індэксаў. Гэты індэкс быў створаны для назірання за развіццём прамысловага складніка амэрыканскіх фондавых рынкаў.