«Газаваны соевы соус»: жыхары Ганконга дэгустуюць Лідскі квас
19- 7.12.2016, 16:31
- 22,849
А таксама кефір, бярозавы сок і тварог.
Арцём Аншэлес, расейскі відэаблогер, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Ганконгу, прызнаецца, што не заўсёды можа ўжываць мясцовую экзатычную ежу, якой яго частуюць ганконгскія сябры, паведамляе «Белсат».
Таму Арцём наважыў пачаставаць іх расейскай ежай, набыўшы для гэтага, праўда, беларускія прадукты - Лідскі квас, берасцейскі кефір, тварог і бярозавы сок.
Квас
«Спачатку пахне як [бальзам] «Зорачка», а потым - як японскі соевы соус», - ацэньвае яго дзяўчына.
«Смак нагадвае сіроп ад кашлю», - кажа хлопец.
Большасць дэгустатараў, аднак, прыходзіць да высновы, што квас - лепшы, чым здаецца на першы погляд, і дадаюць, што «быў бы не дрэнны разам з сушы».
Сок і малочныя прадукты з Берасця
Потым кітайцы спрабуюць па чарзе беларускі тварог («паглядзі, не пратэрмінаваны?») і кефір вядомай берасцейскай фірмы.
Запіваюць усё бярозавым сокам («на смак як вада з цукрам») таго ж вытворцы.
Увогуле, маладзёны добра забаўляюцца і спрабуюць беларускую ежу больш з цікавасцю, чым з агідай.