Слуцкі абвясціў гульцам ЦСКА, што новым трэнерам будзе Ганчарэнка
15- 7.12.2016, 19:26
- 26,280
Настаўнік «армейцаў» паведаміў пра гэта гульцам учора падчас вячэры.
Галоўны трэнер ЦСКА Леанід Слуцкі, які сыдзе ў адстаўку пасля матчу Лігі чэмпіёнаў з «Тотэнхэмам», паведаміў гульцам, што каманду ўзначаліць беларус Віктар Ганчарэнка.
З інфармацыі агенцтва «Р-Спорт», Слуцкі ўчора падчас вячэры абвясціў аб гэтым гульцам армейскага клубу.
Раней гендырэктар «Уфы» Шаміль Газізаў не стаў ні пацвярджаць, ні зняпраўджваць гэтую інфармацыю.