2 траўня 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ зняў перашкоду да бязвізавага рэжыму для Украіны ды Грузіі

22
ЕЗ зняў перашкоду да бязвізавага рэжыму для Украіны ды Грузіі

Еўразвяз неўзабаве дазволіць грамадзянам Украіны, Грузіі ды Косава паездкі без візаў.

Унутраная спрэчка ў ЕЗ заставалася галоўнай перашкодай на шляху Кіева і Тбілісі да скасавання візаў. Перамовы з удзелам краін-чальцоў ЕЗ і Еўрапейскага парламента скончыліся напярэдадні вечарам дасягненнем пагаднення, паведамляе расейская служба ВВС. Механізм прыпынення бязвізавага рэжыму неабходны для надзвычайных сітуацый.

Рада ЕЗ вылучаў умову, каб бязвізавы рэжым для Украіны, Грузіі ды Косава пачаў дзейнічаць адначасова з гэтым механізмам. Запатрабаваць прыпынення бязвізавых стасункаў можа альбо адна з краін ЕЗ, альбо Еўракамісія.

Напярэдадні аб дасягненні дамоўленасцей заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. «Абнадзейлівыя навіны з Брусэля ў выніку маіх сталых кантактаў з лідарамі ЕЗ. Кампраміс аб механізме прыпынення бязвізавага рэжыму знойдзены», - пісаў ён у «Фэйсбуку».

Узгадненне механізму прыпынення адкрые шлях да далейшага галасавання на пленарным паседжанні Еўрапарламента ў пытанні бязвізавага рэжыму для Украіны, пісала напярэдадні віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка.

Украіна і Грузія выканалі ўсе ўмовы для лібералізацыі візавага рэжыму з ЕЗ, профільны камітэт Еўрапарламента падтрымаў рэзалюцыю аб Украіне ў верасні, аднак канчатковая пастанова адкладалася праз адсутнасць развязання гэтага пытання.

Парашэнка яшчэ ў жніўні заяўляў, што ЕЗ развяжа пытанне аб бязвізавых паездках праз «лічаныя тыдні». Пазней прэзідэнт Украіны прагназаваў, што ягоная краіна атрымае бязвізавы рэжым з краінамі Еўразвязу да канца лістапада, але пытанне з механізмам прыпынення зацягвала працэс.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках