4 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч, Ярмошына і Лукашэнка могуць патрапіць пад «Акт Магніцкага»

31
Шуневіч, Ярмошына і Лукашэнка могуць патрапіць пад «Акт Магніцкага»

Сенат ЗША надаў «закону Магніцкага» глабальны статус.

Сенат ЗША ў чацвер надаў «закону Магніцкага», які прадугледжвае ўвядзенне санкцый у дачыненні да замежных грамадзян і юрыдычных асоб за парушэнне правоў чалавека, глабальны статус, распаўсюдзіўшы яго дзеянне на іншыя краіны.

Законапраект з'яўляецца развіццём «Акту Магніцкага», прынятага ў ЗША 14 снежня 2012 года. Ён ўводзіў візавыя санкцыі ў дачыненні да расейцаў, якія маюць дачыненне, на думку кангрэсменаў, да парушэнняў правоў чалавека.

Дакумент пад назвай «Глабальны закон Магніцкага» ўваходзіў у пакет іншых законапраектаў, звязаных з абаронным бюджэтам краіны, які і прымалі сенатары.

Цяпер закон аб ваенным бюджэце і «Глабальны закон Магніцкага аб падсправаздачнасці ў сферы правоў чалавека» ў якасці яго часткі пойдзе на подпіс прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Ён можа альбо ўхваліць, альбо накласці вета на ўвесь дакумент, але не на асобныя яго часткі.

Так званы «спіс Магніцкага», названы ў памяць загінулага ў маскоўскім СІЗА аўдытара фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, быў апублікаваны Мінфінам ЗША ў красавіку 2013 года. Ён прадугледжвае візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да шэрагу расейскіх грамадзян.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках