22 снежня 2024, Нядзеля, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі краін Вышаградскай групы сустрэліся з лідарамі беларускай апазіцыі

Прадстаўнікі краін Вышаградскай групы сустрэліся з лідарамі беларускай апазіцыі

Размова ішла пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і санкцыі ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі 9 лютага сустрэліся ў Менску з палітычнымі дырэктарамі міністэрстваў замежных спраў краін Вышаградскай групы (ВГ) Іванам Естржабам (Чэхія), Левянтэ Бенкё (Вугоршчына), Багумілай Ордык (Польшча) і Пятэрам Мішыкам (Славакія).

З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч.

«Размова ішла аб існай сітуацыі ў Беларусі, абмяркоўвалі магчымыя пастановы аб скасаванні або прадаўжэнні мараторыя на зняцце санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, а таксама сітуацыю ў кантэксце маючых адбыцца сёлета парламенцкіх выбараў», - паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

На сустрэчы палітык, з яго слоў, казаў пра неабходнасць выпрацоўкі пакрокавай дарожнай карты, бо «толькі такі падыход можа забяспечыць сістэмнасць дыялогу». Важна таксама, каб крокі з боку ЕЗ «не былі аднабаковымі, каб быў пералік крокаў з боку беларускіх уладаў, у першую чаргу гэта датычацца паправак у выбарчае заканадаўства, Крымінальны кодэкс, закон аб СМІ».

Янукевіч паведаміў, што прадстаўнікі Вышаградскай групы казалі пра «драматычныя змены, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне ў апошнія гады», а таксама пра «перадумову новага старту ў дачыненні Беларусі і ЕЗ».

«Гэты новы старт сёння адбываецца. Аднак пры гэтым яны адзначылі, што развіццё і ўмацаванне моцнай грамадзянскай супольнасці застаецца для іх адным з важных прыярытэтаў, яны будуць працягваць адсочваць сітуацыю з правамі чалавека і свабодамі ў Беларусі, у тым ліку падчас парламенцкіх выбараў», - сказаў партыйны лідар.

Ён паведаміў, што сваю пазіцыю што да скасавання або падаўжэння санкцый прадстаўнікі краін Вышаградскай групы не канкрэтызавалі. «Яны падкрэслівалі, што пастанову нельга лічыць прынятай. Яна будзе прымацца ў тым ліку паводле вынікаў гэтага візіту еўрапейскіх чыноўнікаў», - сказаў Янукевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках