Мужчына выпаў з акна менскага шматпавярховага дома
3- 10.02.2016, 10:18
- 14,817
Следчыя шукаюць абставіны гібелі мужчыны, які выпаў з акна сталічнага шматпавярховага дома.
Цела мужчыны было выяўлена ў аўторак, 9 лютага, каля жылога дома на вуліцы Усходняя ў Менску.
«Падчас агляду месца здарэння, да якога прыцягваліся спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз і супрацоўнікі міліцыі, у кватэры, з якой меркавана выпаў загінулы, быў знойдзены падлетак 2000 года нараджэння з целавымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці», - распавяла Інтэрфаксу афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.
З яе слоў, падлетак - сын загінулага мужчыны. «Дзіцяці вядзецца неадкладная медыцынская дапамога», - працягнула Ганчарова.
Суразмоўніца агенцтва таксама дадала, што вылучаны шэраг версій таго, што здарылася. Паводле адной з іх, 45-гадовы мужчына мог скончыць жыццё самагубствам.
Следчыя дапытваюць сваякоў, а таксама іншых асоб, якія могуць валодаць інфармацыяй, якая мае дачыненне да трагедыі.