Ва ўрадзе Францыі змянілі чатырох міністраў
- 11.02.2016, 20:28
- 23,722
Міністэрства замежных спраў узначаліў былы прэм'ер.
Елісейскі палац у чацвер абвясціў аб перастаноўках у французскім ўрадзе. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на канал Europe1.
Свае пасады пакінулі міністарка жыллёвых пытанняў і роўнасці тэрыторый Сільвія Пінэль, міністр дэцэнтралізацыі і дзяржаўнай службы Марыліз Лебраншу, міністр культуры і масавых камунікацый Флёр Пелерэн, а таксама, як паведамлялася, міністр замежных спраў Ларан Фабіюс.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд прызначыў новых міністраў на прапанову прэм'ера Мануэля Вальса.
Міністрам у жыллёвых пытаннях стала прадстаўніца "зялёных" Эмануэль Кос, міністрам дэцэнтралізацыі Анік Жырардзін, міністрам культуры - дарадца Аланда Адры Азулай.
Акрамя таго, як паведамлялася, міністэрства замежных спраў узначаліў былы прэм'ер Жан-Марк Эро.