Кліп пра расейскае жыццё знялі на хіт «Ленинграда»
5- 13.02.2016, 17:19
- 30,953
Пермскі камедыйны дуэт «Боня и Кузьмич» знялі і выклалі ў YouTube кліп, прысвечаны жаласнаму стану вакзала Пермі.
Ролік, запісаны пад кампазіцыю «Экспанат» гурту «Ленінград», і атрымаў назву «Лабутоннель».
Са слоў аўтараў, на стварэнне роліка іх натхніў запіс артыста Станіслава Садальскага, які ў сваім Instagram нядаўна раскрытыкаваў стан пермскага вакзала, назваўшы яго «ганьбай ганьбы».
«Будзем рады, калі наша новае відэа хоць крышачку дапаможа гораду стаць больш прыгожым. А мы пайшлі падмятаць!» - заявілі Боня і Кузьміч.