Боснія і Герцагавіна падала заяўку на ўступленне ў ЕЗ
- 15.02.2016, 12:36
- 4,950
Еўразвяз раніцай 15 лютага атрымаў ад Рэспублікі Боснія і Герцагавіна афіцыйную заяўку на ўступленне.
Пра гэта паведаміла прадстаўніца ЕЗ у замежных справах Федэрыка Магерыні, паведамляе расейская служба BBC.
У заяве Магерыні, якую цытуюць інфармагенцтвы, гаворыцца, што гэта важны крок на шляху Босніі і Герцагавіны ў Еўразвяз, але ўсё ж гэты крок - толькі пачатак доўгага шляху.
Аб планах Босніі і Герцагавіны падаць заяўку на ўступленне ў ЕЗ стала вядома яшчэ ў студзені.
Заяву ўладаў Босніі і Герцагавіны многія еўрапейскія экспэрты сустрэлі скептычна. Яны сумняваюцца, што краіна палітычна і эканамічна гатовая да ўступлення ў Еўразвяз.
Між іншым, выказвалася меркаванне, што Боснія і Герцагавіна далучыцца да Еўразвязу не раней 2026 года.