Прэм'ер Турцыі: РФ уварвалася ў Грузію, Украіну і Сірыю, пад пагрозай - Азербайджан
3- 15.02.2016, 15:54
- 11,429
Новая канцэпцыя расейскай палітыкі - працяг экспансіянізму і агрэсіўнасці.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Украіны Арсенем Яцэнюком у Кіеве ў панядзелак, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Новая канцэпцыя расейскай палітыкі - працяг экспансіянізму і агрэсіўнасці. Сітуацыя, якая пачалася з Абхазіі, прадаўжаецца ў Крыме. Цяпер ёсць тры краіны, тэрытарыяльную цэласнасць якіх парушыла РФ: Грузія, Украіна і Сірыя», - адзначыў кіраўнік турэцкага ўрада.
З ягоных слоў, цяпер пад пагрозай знаходзіцца тэрытарыяльная цэласнасць Азербайджана - праз Арменію, дапамогу якой надае РФ.
Раней сайт charter97.org паведамляў, што прэм'ер Турцыі Ахмет Давутаглу папярэдзіў Расею аб тым, што яна загразне ў Сірыі як у Афганістане.