Ахмет Давутоглу: РФ такая ж тэрарыстычная групоўка, як і «Ісламская дзяржава»
7- 15.02.2016, 18:28
- 53,147
Дзеянні Расеі ў Сірыі, як і кожнага тэрарыста, рана ці позна натыкаюцца на рашучы адказ Турцыі.
Пра гэта прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу паведаміў падчас свайго візіту ў Кіеў, паведамляе AFP (пераклад - «Еўрапейская праўда»).
«Калі Расея і далей будзе паводзіць сябе як тэрарыстычная арганізацыя і прымушаць мірных жыхароў пакідаць свае дамы, яна наскочыць на наш рашучы адказ», - заявіў Давутоглу.
«На жаль, варварскія атакі на мірных жыхароў доўжацца ў Сірыі, і ў гэтых нападах Расея паводзіць сябе, як кожная тэрарыстычная групоўка», - падкрэсліў ён.
«Расея ды іншыя тэрарыстычныя арганізацыі - перш за ўсё «Ісламская дзяржава» ў Сірыі - нясуць адказнасць за шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці», - дадаў кіраўнік турэцкага ўрада.
Давутоглу таксама раскрытыкаваў сірыйскія мірныя перамовы, якія былі спыненыя ў гэтым месяцы ў Жэневе, назваўшы іх «дыпламатычным тэатрам», за які «міжнародная супольнасць у канчатковым выніку будзе несці адказнасць».