Аляксандр Шакуцін: Прыезд Азаранкі ў Квэбэк не прадугледжваўся
4- 15.02.2016, 21:03
- 44,940
Аляксандр Шакуцін, які ўзначальвае федэрацыю тэніса, выказаў надзею на тое, што першы нумар жаночай каманды Вікторыя Азаранка дапаможа камандзе ў матчы з расейкамі.
Пра гэта піша "Прессбол".
- Удзелу Вікторыі Азаранкі ў спаборніцтве з канадкай не прадугледжвалася. Яна заўсёды з вялікім задавальненнем прымае прапановы ад каманды, але гэтым разам рыхтавалася паводле індывідуальнай праграмы. Дарэчы, гэта быў дадатковы стымул для астатніх дзяўчат. Што мы, каманда, здольныя рухацца далей у элітным дывізіёне.
З Вікай жа ёсць сталы шчыльны кантакт. Успомніце: яна прыязджала на папярэднія сустрэчы, якія набліжалі нас да цяперашняга раўнда. Вельмі спадзяюся, яна адгукнецца на выклік, калі будзем супрацьстаяць расейкам, - словы чыноўніка прагучалі ў праграме "Арэна" на "Беларусь 1".