8 траўня 2024, Серада, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Расейскія бамбаванні ў Сірыі пакідаюць мала надзеі на замірэнне

1
Туск: Расейскія бамбаванні ў Сірыі пакідаюць мала надзеі на замірэнне
Дональд Туск

Старшыня Еўразвязу Дональд Туск уважае Расею вінаватай у зрыве мірнага працэсу аб Сірыі.

Пра гэта Дональд Туск заявіў у аўторак, 16 лютага, падчас візіту ў Афіны, паведамляе Deutsche Welle.

«Уся сусветная супольнасць спадзяецца на мір у Сірыі і гатовая пачаць перамовы. Аднак расейскія бамбаванні ў Сірыі пакідаюць мала надзеі на падпісанне замірэння. Рэжым Башара Асада ўмацаваны, умераная сірыйская апазіцыя аслабленая, а Еўропа ахопленая новай плынню ўцекачоў», - заявіў Дональд Туск.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў Расею і Турцыю дзейнічаць у адпаведнасці з Мюнхенскімі пагадненнямі.

«Я чакаю таго, што Масква і Анкара ў сваіх палітычных і ваенных дзеяннях будуць арыентавацца на Мюнхенскія абавязанні», - заявіў нямецкі міністр. На ягоную думку, гэта азначае, што яшчэ да рэалізацыі мюнхенскіх дакументаў аб перамір'і бакі павінны істотна абмежаваць ваенныя дзеянні.

«Авіяналёты на школы і лякарні ў Сірыі адкрылі новую трагічную старонку грамадзянскай вайны ў гэтай краіне, - заявіў Штайнмаер. - Калі яны будуць прадаўжацца, гэта звядзе на нішто ўсе нашы намаганні ў падрыхтоўцы ўмоў для спынення баявых дзеянняў паміж апазіцыяй і ўрадавымі войскамі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках