7 траўня 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аплата за экзамен у ДАІ вырасла ў 10 разоў

22
Аплата за экзамен у ДАІ вырасла ў 10 разоў
ФОТА З САЙТУ AVTOPRAVILO.RU

Новыя тарыфы на дапусканне да дарожнага руху будуць дзейнічаць у Беларусі з 19 лютага.

Такая інфармацыя змешчаная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Так, за прыйманне тэарэтычнага кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам плата складзе 0,3 базавай адзінкі (раней 0,05), практычнага кваліфікацыйнага іспыту на права кіравання матацыклам - 0,7 базавай адзінкі (раней 0,05), іншым механічным транспартным сродкам, за выняткам мапеда, - 1 базавая адзінка (раней 0,1). Выдача новага талона да пасведчання кіроўцы каштавацьме 0,5 базавай адзінкі (раней 0,05).

Акрамя таго, павялічаная сума дзяржаўнага збору, якая спаганяецца за выдачу дазволу на дапусканне транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Цяпер 6 базавых адзінак давядзецца заплаціць за легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай большай за 1,5 т, але не большай за 2 т, 8 базавых - за легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай большай за 2 т, але не большай за 3 т, грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач і грузапасажырскі аўтамабіль з дазволенай максімальнай вагой не большай за 2,5 т.

Плата на суму 11 базавых адзінак будзе брацца за легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай большай за 3 т, прычэп з дазволенай максімальнай масай большай за 0,75 т, а 12 базавых - за аўтобус з колькасцю пасадкавых месцаў да 20 ўключна.

Дзяржаўны збор за выдачу дазволу на дапусканне выплачваецца паводле таксы, паніжанай на каэфіцыент 0,5, у дачыненні да транспартнага сродку, уласнікам якога з'яўляецца ветэран вайны, інвалід I або II групы, пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае іх прыдатнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі.

Збор на транспартны сродак, для якога ўстаноўлены двухгадовы тэрмін дзеяння дазволу на дапусканне, будзе выплачвацца паводле таксы, павялічанай на каэфіцыент 2. У дачыненні да транспартных сродкаў, спецыяльна абсталяваных для выкарыстання інвалідамі і атрыманых (набытых) праз органы працы, занятасці i сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з раней дзейным заканадаўствам, збор за выдачу дазволу на дапусканне не выплачваецца.

Сума платы за адміністрацыйную працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі маламерных суднаў, за выняткам вяслярных лодак, каякоў і надзіманыя суднаў грузападымальнасцю меншай за 225 кг, складзе: 1 базавую адзінку - за дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю маламернага вяслярнага судна (раней 0,2), 2 базавыя адзінкі - за дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю іншага маламернага судна (раней 0,5).

Адпаведны ўказ Лукашэнкі ад 15 лютага 2016 года №53 ўваходзіць у дзеянне 19 лютага.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках