11 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск прызнаны найгоршым для жыцця горадам у Еўропе

54
Менск прызнаны найгоршым для жыцця горадам у Еўропе

Менск заняў 190-е месца ў рэйтынгу гарадоў Еўропы па ўзроўні якасці жыцця.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на кансалтынгавую кампанію Mercer, якая апублікавала рэйтынг найлепшых для пражывання гарадоў свету.

Пры складанні рэйтынгу спецыялісты Mercer бралі пад увагу 39 розных фактараў, якія ўплываюць на жыццё чалавека.

У рэйтынгу адным з асноватворных аспектаў высокага ўзроўню жыцця з'яўляецца асабістая бяспека грамадзян.

Агулам еўрапейскія гарады прыкметна пераўзыходзяць гарады ўсіх іншых кантынентаў - у дзесятцы найлепшых апынуліся адразу 7 гарадоў Еўропы.

Акрамя Вены гэта Цюрых (2-е месца), Мюнхэн (4-е), Дзюсэльдорф (6-е), Франкфурт (7-е), Жэнева (8-е) і Капенгаген (9-е).

У Топ-10 таксама патрапілі найбуйнейшы гарады Новай Зеландыі Окленд (3-е), канадскі Ванкувер (5-е) і аўстралійскі Сіднэй (10-е). Прага лідзіруе па ўзроўні жыцця сярод гарадоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (69-е), затым Любляна (76-е) і Будапешт (77-е).

Самы нізкі ўзровень жыцця ў Еўропе - у Кіеве (176-е), Тыране (179-е) і Менску (190-е). Масква і Санкт-Пецярбург размясціліся на 167-м і 174-м месцах адпаведна.

Еўрапейскія гарады таксама дамінуюць і па паказчыку асабістай бяспекі. Першым ідзе Люксембург, затым Бэрн, Хельсінкі, Цюрых. Вена займае пятае. Таксама ў спіс увайшлі Жэнева, Стакгольм, Капенгаген, Дзюсэльдорф, Франкфурт, Мюнхэн, Нюрнберг.

У сувязі з тэрактамі і іншымі сацыяльнымі хваляваннямі па паказчыку асабістай бяспекі пазіцыі страцілі Парыж (71-е), Лондан (72-е), Мадрыд (84-е) і Афіны (124-е).

Кіеў (189-е), Санкт-Пецярбург (197-е) і Масква (206-е) валодаюць самым нізкім паказчыкам асабістай бяспекі ў рэгіёне.

Замыкаюць рэйтынг узроўню якасці жыцця гарады, дзе пражываць проста небяспечна. У спіс найгоршых увайшлі гарачыя кропкі планеты, сярод якіх Багдад, Сана, Хартум, Дамаск.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што, паводле звестак Numbeo, Менск паводле якасці жыцця апынуўся на сёмым месцы з канца ў Еўропе.

Агулам еўрапейскія гарады прыкметна пераўзыходзяць гарады ўсіх іншых кантынентаў - у дзесятцы найлепшых апынуліся адразу 7 гарадоў Еўропы.

Першае месца па ўзроўні жыцця ў свеце сёмы год запар займае Вена.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках