30 красавiка 2024, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паабяцаў не праядаць крэдыт МВФ

63
Мясніковіч паабяцаў не праядаць крэдыт МВФ
МІХАІЛ Мясніковіч
ФОТА З САЙТА BELARUSPARTISAN.ORG

Міхаіл Мясніковіч пакляўся, што крэдыт будзе выдаткаваны на «добрыя праекты», а жыць трэба «на свае».

Пра гэта сёння заявіў журналістам старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА. Крэдыт, як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, патрэбен, каб папоўніць золата-валютныя рэзервы, а таксама на рэалізацыю добрых праектаў.

«Але не на праяданне, не на спажыванне. Жыць трэба за свае», - падкрэсліў Мясніковіч.

Нагадаем, што з ліпеня 2015 года Лукашэнка просіць у МВФ $3,5 мільярда крэдыту.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках