4 траўня 2024, Субота, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Указ №78 нагадвае дакументы часоў Мао Цзэдуна

8
Экспэрт: Указ №78 нагадвае дакументы часоў Мао Цзэдуна
ЛЕАНІД Заіка
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Беларускія ўлады прынялі ўказ №78 у мэтах прапаганды, мяркуе эканаміст Леанід Заіка.

23 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які мае забяспечыць прыбытковасць працы прадпрыемстваў, знізіць сабекошт прадукцыі не менш чым на 25%, развіваць сумленную канкурэнцыю на ўнутраным рынку, нарасціць і дыверсіфікаваць экспарт, золатавалютныя рэзервы да эканамічна бяспечнага ўзроўню, забяспечыць рацыянальнае імпартазамяшчэнне, інфармуе «Радыё Рацыя».

Леанід Заіка нагадвае, што такія дакументы прымаліся некалькімі дзесяцігоддзямі раней у іншых краінах і сістэмах:

- Я яго ўважліва прачытаў, але не знайшоў там канцэптуальна дастаткова важных элементаў. З пункту гледжання рэалізацыі такога дакумента патрэбная новая каманда. Такіх дакументаў я бачыў вельмі шмат, але за 20 гадоў нічога рэальнага так і не было рэалізавана. Мне гэта чымсьці нагадвае дакументы Кітайскай кампартыі часоў Мао Цзэдуна, калі яны паскорана будавалі камунізм. Я не думаю, што гэты дакумент будзе практычным з пункту гледжання яго рэалізацыі. Гэта патрабуе іншай сістэмы эканомікі і іншых тэхналагічных і тэхнічных элементаў.

- Вялікія чаканні былі звязаныя з візітам еўрапейскіх чыноўнікаў у Менск. Чакалася, што будуць прымацца нейкія эканамічныя пастановы, але пакуль - маўчанне.

- Прадстаўнікі ЕЗ дастаткова кампетэнтныя людзі і ведаюць гісторыю беларускай эканамічнай палітыкі. Відавочна, мэта гэтага візіту - інфармацыйная, я б нават сказаў - выведвальна-палітычная, каб зразумець, што адбываецца і пераканацца ў стане інтэлектуальнага асэнсавання сітуацыі. Ніякіх канкрэтных прапаноў тут быць не можа. Акрамя гэтага, ніякай эканамічнай падтрымкі Еўразвязу не будзе дастаткова, бо Беларусь субсідуецца Расеяй на ўзроўні прыкладна 10 млрд даляраў на год. Гэтая сітуацыя абмяжоўвае і дзеянні Лукашэнкі. Ён не можа стаць прыхільнікам еўрапейскай эканамічнай палітыкі. Усе разумеюць, што Беларусь не самастойная ў сваім выбары.

- Канец лютага называўся сцёкам, калі можа быць прынятая пастанова пра крэдыт МВФ. А пастановы пакуль няма...

- Я сустракаўся з прадстаўніком МВФ, які быў у Менску. Ён выдатны эканаміст і сітуацыю добра разумее. Выдзяляць цяпер крэдыты Беларусі, пры наяўнасці агульнай сумарнай запазычанасці 40 млрд - гэта не самая добрая справа. Што тычыцца мэтавых крэдытаў, то тут прадстаўнікі МВФ добра разумеюць, што гэта працэс выплаты крэдытаў, і грошы патрэбныя толькі для таго, каб разлічыцца, і ніякай рэальнай прагрэсіўнай эканамічнай палітыкі, рэальных зменаў у бок эфектыўнай эканомікі цяпер не можа быць прынята. Таму ўказ №78 - гэта інфармацыйна-прапагандысцкі дакумент. Ён цяпер патрэбен ўладзе, каб трошкі змяніць агульную сітуацыю ў лепшы бок.

У сваю чаргу Леанід Заіка заўважае, што гэты дакумент улады могуць выкарыстоўваць у ідэалагічных мэтах, каб паказаць, што спрабуюць падолець эканамічны крызіс. Без глыбокіх рэформаў гэта немагчыма, канстатуе беларускі эканаміст.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках