Страляніна ў Ірландыі на узважванні баксёраў: адзін забіты, двое параненых
- 5.02.2016, 21:10
- 19,944
У Дубліне адбыўся стрэл у адным з гатэляў падчас цырымоніі ўзважвання перад баксёрскім двубоем.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Irish Times.
Паводле звестак паліцыі, трое мужчын у веку ад 20 да 30 гадоў былі параненыя пасля некалькіх стрэлаў у гатэлі Regency побач з аэрапортам Дубліна пад 14:30 мясцовага часу.
Адзін з мужчын пазней памёр ад атрыманых ран. Дваіх даставілі ў шпіталь. Паліцыя абгарадзіла месца здарэння, на месцы працуюць экспэрты.
Цырымонія ўзважвання праходзіла ў гатэлі ў рамках прасоўвання вечара бокса, які павінен адбыцца на нацыянальным стадыёне ў Дубліне ўночы ў суботу.