Даляр падаражэў на 182 рублі, еўра - на 448
18- 8.02.2016, 9:37
- 38,981
Беларускі рубель прадаўжае імклівае падзенне.
На 8 лютага 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Даляр ЗША – 21 668 беларускіх рублёў
Еўра – 24 426 (абсалютны максімум)
Расейскі рубель - 280,38
Украінская грыўна - 836,60
Кошык валют – 3 937,64 (абсалютны максімум)
Як паведамляе БелаПАН, у параўнанні з пятніцай, 5 лютага, афіцыйны курс даляра вырас на 182 рублі (0,85%), еўра - на 448 (1,88%), расейскага рубля - знізіўся на 0,35 рубля (0,12%), грыўна - вырасла на 7,02 рубля (0,85%). Курс кошыка валют вырас на 29,91 рубля (0,77%) у параўнанні з пятніцай і на 504,23 рубля (14,69%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3 433,41).
Каэфіцыент «еўра/даляр» - 1,1190, «даляр/расейскі рубель» - 77,281, «даляр/грыўна» - 25,90.
У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 8 лютага а 8.55 даляр куплялі за 21 200-21 510 і прадавалі за 21 680-21 850 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 142 рублі (да 21 404), продажу - на 148 (да 21 755).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21 300-21 500 пры куплі, 21 700-21 900 пры продажу.