30 красавiка 2024, aўторак, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч: Супраць МУС вядзецца інфармацыйная вайна

130
Шуневіч: Супраць МУС вядзецца інфармацыйная вайна
Ігар Шуневіч
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Пры гэтым Ігар Шуневіч прызнаў, што ў ягоным міністэрстве ёсць значныя праблемы з «пярэваратнямі ў пагонах».

Пра гэта міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

«Міліцыя не выглядае бездапаможнай. Проста некаторыя журналісты выстаўляюць яе ў такім святле», - заявіў Шуневіч.

Пры гэтым кіраўнік міністэрства прызнаў, што ў МУС ёсць праблемы з унутранай бяспекай.

Управу ўласнай бяспекі міністр назваў «органам самаачышчэння», аднак, з ягоных слоў, «статыстыка самаачышчэння не радасная».

«Шкода, якую прычыняе адзін злачынец у пагонах, - гэта не проста лыжка дзёгцю, гэта цэбар, які мы атрымліваем на нашы пагоны», - сказаў Шуневіч.

З ягоных слоў, сёння «ў асноўнай сваёй масе крытычныя заўвагі ці публікацыі ў сродках масавай інфармацыі носяць канструктыўны характар». «Але ёсць частка, якая, на мой погляд, з'яўляецца не чым іншым, як інфармацыйнай атакай на дзейнасць такой структуры, як Міністэрства ўнутраных спраў. Я ацэньваю гэта так. Гэта інфармацыйная вайна, якая вядзецца ў дачыненні да Міністэрства ўнутраных спраў з усімі вынікаючымі наступствамі: два працілеглыя бакі, набор інструментаў», - сказаў міністр.

Разам з тым, заявіў ён, ваяваць МУС «ні з кім не будзе». «Мы выконвалі і будзем выконваць сваю працу максімальна прафесійна. І калі парушэнне закона відавочнае, праваахоўнікі абавязаныя на яго рэагаваць. І калі нас крытыкуюць за няправільную рэакцыю, і гэтая крытыка канструктыўная, мы заўсёды гатовыя з вялікай радасцю і зацікаўленасцю паставіцца да такой крытыкі», - запэўніў Шуневіч.

«Але калі нас правакуюць, хамяць, спрабуюць ілюстраваць наш непрафесіяналізм менавіта такімі спосабамі, дэструктыўнымі, я мяркую, мы будзем таксама цывілізавана на гэта рэагаваць, у тым ліку уключаючы механізм прававой абароны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў шляхам звароту ў суды з пазовамі. Такая практыка ў нас ужо ёсць», - заявіў кіраўнік МУС.

Акрамя таго кіраўнік МУС заявіў, што вынайшаў «прымальны» для Захаду алгарытм падаўлення акцый апазіцыі - цяпер мітынгі не разганяюць, а адразу складаюць пратаколы.

«Я не буду спрачацца, што наша стаўленне да несанкцыянаваных мітынгаў трансфармавалася, змянілася і рыторыка, як вонкавая, так і ўнутраная. Але беларуская міліцыя знайшла новы прымальны алгарытм рэагавання на несанкцыянаваныя акцыі апазіцыі, які задавальняе і ўлады, і Захад, ніводнае выступленне не ігнаруецца, пратаколы складаюцца», - заявіў Шуневіч.

Цяпер міліцыя складае адміністрацыйныя пратаколы і перадае іх у суд, дзе ўдзельнікаў акцый штрафуюць.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках