21 траўня 2024, aўторак, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Кантора піша

1
Павел Севярынец: Кантора піша

Цяпер у Беларусі і пратаколы, і суды могуць быць завочнымі, каб не хваляваць «еўрапейскіх партнёраў».

Сустаршыня аргкамітэта ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец атрымаў па пошце копію пратаколу, складзенага на яго за арганізацыю і ўдзел у акцыі ІП на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 22 лютага.

Дзеянні Паўла Севярынца кваліфікаваны паводле часткі 3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса. Абвінавачванне: «арганізаваў пікет», «выкрыкваў лозунгі».

«Выявы з апошніх акцый як быццам бы мірныя, але кантора піша, - кажа Павел Севярынец у інтэрв'ю прэс-службе БХД. - Цяпер і пратаколы, і суды могуць быць завочнымі, каб не хваляваць «еўрапейскіх партнёраў». Толькі штрафы рэальныя. Беззаконне працягваецца. Мы можам адказваць на гэта толькі настойлівасцю і салідарнасцю».

Нагадаем, што 26 лютага на пасяджэнні Камітэта выратавання прадпрымальніцтва, створанага на ініцыятыву БХД, Павал Севярынец заклікаў палітыкаў і лідараў прадпрымальнікаў каардынаваць пратэсты ІП ва ўсёй краіне і патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках