Такер Карлсан стаў прапагандыстам на канале «Расія 24»
10- 21.05.2024, 15:43
- 9,804
У першым выпуску ён абмяркоўваў кляшчоў.
Амерыканскі журналіст Такер Карлсан стаў прапагандыстам на тэлеканале «Расія 24». Пра гэта пішуць расейскія СМІ.
Шоў TUCKER з'яўляецца супольным праектам яго YouTube-канала і «Расіі 24». У першым выпуску журналіст абмяркоўваў з экспэртам кляшчоў і хваробу Лайма, а таксама дэталі таго, як працякае гэтае захворванне.
Такер Карлсан - экс-вядоўца амерыканскага тэлеканала Fox News. 6 лютага 2024 года ён узяў інтэрв'ю ў правадыра Крамля Уладзіміра Пуціна.