27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпан Грыгаран: Улады Арменіі не забудуць словы Лукашэнкі

17
Сцяпан Грыгаран: Улады Арменіі не забудуць словы Лукашэнкі

Выхадка беларускага дыктатара выклікала рэзананс.

Лукашэнка злятаў у Азербайджан і патрапіў у скандал. На прэс-канферэнцыі аб выніках сустрэчы з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым ён сказаў наступнае: «Успомніў нашу размову перад вайной, перад вашай вызваленчай вайной, калі мы па-філасофску разважалі за абедам удваіх. Тады мы прыйшлі да высновы, што ў вайне перамагчы можна».

Як у Арменіі, якая намінальна з'яўляецца вайсковым супольнікам Беларусі з АДКБ, адрэагавалі на гэтыя словы? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з адным з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі і экс-амбасадарам Арменіі ў Расеі Сцяпанам Грыгаранам:

- У грамадстве гэта атрымала рэзананс. Выхадку Лукашэнкі крытыкавалі экспэрты, пытанне ўзнімалі палітычныя сілы. Аднак з боку ўлады рэакцыі не было.

Адзначу, што, канешне, Лукашэнка мае свае інтарэсы і спрабуе іх прапіхнуць. Ён хоча, каб калі на тэрыторыі Нагорнага Карабаха пачнуць ісці будаўнічыя працы, Беларусь у гэтым удзельнічала. Бо Азербайджан укладвае туды вялікія грошы.

Падкрэслю, усе крокі ён робіць для таго, каб прапіхнуць і свае інтарэсы. Вялікую ролю адыгрывае, што яны роднасныя душы з Аліевым. Персанажы з дыктатарскімі замашкамі, таму яны салідарныя адзін з адным.

Мы ўвесь час кажам кіраўніцтву Арменіі: «Няма чаго вам рабіць у АДКБ). Расея і Беларусь ніякія вам не супольнікі. Адтуль трэба выходзіць».

- Ці паўплываюць гэтыя словы і дзеянні на ўзаемадачыненні афіцыйнага Менска і Ерэвана?

- Цяпер і фармальна, і на афіцыйным узроўні нашы ўлады не адрэагавалі. Але напраўду мы ўсё больш аддаляемся. Гэтыя словы армянскія ўлады не забудуць, вядома.

Арменія замарозіла свой удзел у АДКБ. Далей ужо стаіць пытанне аб выхадзе з гэтай арганізацыі. У двухбаковых дачыненнях жа, на маю думку, асабліва нічога і не робіцца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках