4 снежня 2024, Серада, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Мядзелам вяскоўцы катавалі знаёмага дзеля царскага золата

11
Пад Мядзелам вяскоўцы катавалі знаёмага дзеля царскага золата

Катавалі распаленым прасам, каб забраць манету.

У вёсцы Мядзельскага раёна адбылася гісторыя, якая нагадвае трылер: двое вяскоўцаў дзеля старой залатой манеты катавалі свайго знаёмага. Той усё адно не сказаў ім, дзе яна ляжыць, нягледзячы на збіццё палкай і прыкладанне распаленага праса, паведамілі ва ўправе Следчага камітэта Менскай вобласці.

Увечары 15 траўня двое жыхароў вёскі Брусы 45 і 47 гадоў выпівалі ў гасцях у знаёмага. За размовай яны згадалі, што іх 40-гадовы аднавясковец некалькі гадоў таму знайшоў у лесе дзве залатыя дзесяцірублёвыя манеты 1899 года з выявай расейскага імператара Мікалая ІІ. Праз год пасля ўдалай знаходкі ён папрасіў аднаго з прыяцеляў дапамагчы з продажам аднаго чырвонца, але той яго згубіў. Мужчыны надумалі пайсці да яго і даведацца, ці засталася другая манета, каб забраць каштоўнасць сабе і выгадна прадаць.

Калі мужчыны прыйшлі да аднавяскоўца дадому, той спаў. Налётчыкі абвінавацілі яго ў крадзяжы металу і сталі патрабаваць манету як кампенсацыю - ён адмовіўся. Тады гаспадара дома пачалі збіваць кулакамі і палкай, але гэта таксама не спрацавала. Нарэшце візіцёры надумалі выкарыстоўваць прас.

«Зламыснікі падключылі бытавы прыбор у разетку і, прыкладваючы да грудзей, жывата і твару ахвяры распалены прас, патрабавалі расказаць, дзе знаходзіцца рэліквія. Аднак і такім спосабам ім не ўдалося дабіцца жаданага. Нягледзячы на зверскія катаванні, пацярпелы не расказаў аб месцы захоўвання каштоўнасці, і, застаўшыся ні з чым, налётчыкі ўцяклі з месца злачынства», - распавялі ва УСК.

Прычым у міліцыю ўладальнік золата не звяртаўся. Ён хадзіў з апёкамі па вёсцы, дзе яго траўмы праз некалькі дзён убачылі мясцовыя і выклікалі хуткую. Медыкам ён расказаў, як атрымаў меткі на целе, а тыя ўжо паведамілі міліцыянерам. Налётчыкаў затрымалі, экспэрты канфіскавалі манету, прас і палку.

Абодва затрыманыя афіцыйна працавалі, адзін з іх быў судзімы за прычыненне цяжкіх траўм. Цяпер у дачыненні да іх распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 207 КК (Разбой, учынены групай асоб), фігуранты пад вартай. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках