Еўракамісія атрымае права спыняць пастаўкі газу з Беларусі
1- 21.05.2024, 16:17
- 3,514

На перыяд да аднаго года з магчымасцю падаўжэння.
Еўракамісія пасля 31 снежня 2025 года атрымае права абмяжоўваць пастаўкі газу, у тым ліку ЗПГ, з Беларусі і Расеі на перыяд да аднаго года з магчымасцю падаўжэння. Еўрарада сёння фармальна зацвердзіла рэформу газавага рынку.
Забарона на пастаўкі можа быць абумоўленая «абаронай ключавых інтарэсаў бяспекі або бяспекі забеспячэння ЕЗ або дзяржавы-чальца». Аднак пры гэтым яна не павінна парушаць бяспеку забеспячэння газам еўрапейскага рынку агулам і асобных дзяржаў-чальцоў, не парушаць абавязацельствы перад трэцімі краінамі.
Дакумент набудзе моц праз шэсць месяцаў пасля апублікавання. Краіны ЕЗ будуць мець два гады на прывядзенне свайго заканадаўства ў адпаведнасць з ім.
Дакумент таксама змяшчае захады па развіццю рынку вадароду, адмове ад выкапнёвага газу, кіраванню супольным попытам і г.д.